Нацыянальны банк Беларусі прыняў рашэнне аб зніжэнні нормы абавязковага продажу валютнай выручкі для прадпрыемстваў краіны да 30%.

Адпаведную пастанову НБ РБ №226 ад 13 красавіка было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з пастановай, норма абавязковага продажу валютнай выручкі зніжаецца да 30%. Рашэнне аб зніжэнні на 10 працэнтных пунктаў нарматыву абавязковага продажу валютнай выручкі будзе стымуляваць прадпрыемствы да скарачэння знешняй дэбіторскай запазычанасці, а таксама спрыяць паляпшэнню іх фінансавага стану.

Пастанова ўступае ў сілу з моманту яго апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?