БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка прапануе ў дадатак да аграгарадкоў у кожным раёне вызначыць па некалькі перспектыўных вёсак і забудоўваць іх даступным для вяскоўцаў жыллём. Пра гэта сёння ішла размова ў час наведвання кіраўніком дзяржавы СУП «Азярыцкі-Агра» ў Смалявіцкім раёне.

Акрамя аграгарадкоў, трэба вызначыць у якасці перспектыўных 3-5 вёсак, мяркуе Лукашэнка. Такімі вёскамі могуць быць былыя цэнтры аб'яднаных гаспадарак. Неабходная інфраструктура там ёсць. На незанятых участках можна будаваць жыллё.

«Нам трэба для вяскоўцаў рабіць танныя дамы, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Такім чынам мы можам такія вёсачкі зноўку забудаваць і пасяліць туды людзей».

«Нам трэба перспектыўныя аграгарадкі плюс такія вёскі, куды людзі пойдуць жыць. Трэба ў кожным раёне мець такую карту», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсліў, што вёска — гэта аснова жыцця ў славянскіх краінах. «Калі мы згубім вёску, то згубім краіну», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?