Гродзенскі абласны суд адхіліў скаргу актывіста Руху «За Свабоду» Алеся Зарамбюка і пакінуў без зменаў пастанову суда Мастоўскага раёна ад 29 снежня 2007 году. Паводле суддзі А.Козел, актывіст вінаваты і павінен выплаціць дзяржаве больш за паўмільёна рублёў.

Нагадаем, актывіст Руху «За Свабоду» Алесь Зарамбюк быў асуджаны судом Мастоўскага раёну Гродзенскай вобласці да выплаты штрафу ў памеры 15 базавых адзінак (525 тысяч рублёў) «за парушэнне устаноўленага парадку правядзення сходаў». Актывіста зьвінавацілі ў арганізацыі сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі горада Масты.

Сам Алесь Зарамбюк лічыць рашэнне Гродзенскага абласнога суда не больш чым адпіскай.

‑ Суддзя у сваёй пастанове не прывёў ніякіх доказаў маёй віны, а напрасткі спаслаўся на сведчанні супрацоўнікаў Мастоўскага РАУС Трубенка В.Н, Самошкіна Е.А, Данільчыка А.Е а таксама рапарт участковага інспектара Вінаград І.В., — адзначыў актывіст у інтэрв’ю Радыё Рацыя

Цяпер Алесь Зарамбюк рыхтую скаргу Вярхоўны Суд РБ.

‑ Я лічу, што гэта сфабрыкаваная справа і буду абскарджваць прысуд у Вярхоўным судзе РБ, — заявіў А.Зарамбюк

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0