Фота: beautifulplace.by

Фота: beautifulplace.by

Адміністрацыя прадпрыемства «Краснасельскбудматэрыялы» таксама рыхтуецца да турыстычнага сезону, паведамляе СБ. Ахова крэйдавых кар’ераў каля Краснасельска (Гродзенская вобласць) будзе ўзмоцненая.

Папулярныя сярод турыстаў тэхналагічныя кар’еры будзе патруляваць Дэпартамент аховы, ужо закуплены новы эвакуатар.

У бліжэйшы час кар’еры таксама пачне патруляваць міліцыя.

Фота: Кацярына Чароўская, sb.by

Фота: Кацярына Чароўская, sb.by

Вадаёмы, празваныя «беларускімі Мальдывамі», на самой справе небяспечныя: глыбіня дасягае 50, у вадзе шматлікія віры, а колькасць крэйды і шкодных бактэрый перавышае нормы ў 100 раз.

Адміністрацыя просіць устрымацца ад купання ў азёрах і адпачынку на іх берагах. Просьба распаўсюджваецца і праз крэатыўны відэаролік на Youtube.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?