З 23 чэрвеня 2015 г. плануецца ўвядзенне ў эксплуатацыю візавай інфармацыйнай сістэмы (Віс) ва ўсіх пасольствах і консульскіх установах дзяржаў — удзельніц Шэнгенскага пагаднення, якія знаходзяцца на тэрыторыі дзяржаў, якія ўваходзяць у праграму Усходняга партнёрства, да якіх належыць і Беларусь, паведамляе Консульскі аддзел Пасольства Польшчы.

Візавая інфармацыйная сістэма прызначана для абмену візавымі дадзенымі паміж дзяржавамі — удзельнікамі Шэнгенскага пагаднення. Асноўнымі мэтамі Віс з'яўляецца палягчэнне кантролю на знешніх межах і павышэнне бяспекі, у тым ліку для заяўнікаў.

Увядзенне Віс суправаджаецца абавязковым прадастаўленнем усімі заяўнікамі ва ўзросце старэйшым за 12 гадоў біяметрычных дадзеных (адбіткі пальцаў і біяметрычная фатаграфія), адзначаецца ў паведамленні.

Пасля 23 чэрвеня 2015 г. пры першай падачы хадайніцтва на атрыманне візы неабходная асабістая яўка ўсіх заяўнікаў, якія дасягнулі ўзросту 12 гадоў, у мэтах збору біяметрычных дадзеных (адбіткі ўсіх пальцаў і фота).

Пасля атрымання адбіткаў пальцаў яны захоўваюцца ў Віс цягам 59 месяцаў і могуць паўторна выкарыстоўвацца пры падачы новых візавых хадайніцтваў.

Такім чынам, неабходнасць у асабiстай яўцы заяўніка можа адпасці цягам пяці гадоў з моманту апошняй працэдуры зняцця адбіткаў пальцаў, нават у тым выпадку, калі гэтая працэдура рабілася ў прадстаўніцтве іншай дзяржавы-ўдзельніцы Шэнгенскай дамовы. У такім выпадку ў візавай анкеце Вам варта абавязкова пазначыць дату апошняга зняцця адбіткаў пальцаў, паведамляе консульскі аддзел.

Праз доступ да базы дадзеных Віс памежныя органы маюць магчымасць праверыць асобу кожнага грамадзяніна, які ўязджае на тэрыторыю дзяржаў — удзельніц Шэнгенскага пагаднення.

Ад абавязку прадастаўлення адбіткаў пальцаў вызваленыя толькі асобы, якія фізічна не ў стане гэта зрабіць, напрыклад, пры адсутнасці пальцаў.

Калі іх менш за 10, то здымаюцца адбіткі тых пальцаў, якія маюцца. Пры наяўнасці іншых часовых перашкод (напрыклад, пры пераломе пальцаў альбо з-за знаходжання ў шпіталі з прычыны цяжкага захворвання або траўмы) неабходнасць прадастаўлення адбіткаў пальцаў таксама можа адпасці.

Аднак гэта павінна быць зроблена пры наступнай падачы візавага хадайніцтва. У выпадку ўзнікнення сумненняў рэкамендуецца звязацца праз кантактны фармуляр на інтэрнэт-старонцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0