«БАТЭ — гэта твар Беларусі, надзея нашага агульнага футбола, які памірае і ў які мы працягваем не верыць», — заявіў заслужаны артыст Расіі дрэсіроўшчык Эдгард Запашны 14 красавіка падчас наведвання мінскай гімназіі № 75 у межах міжнародных маладзёжных дабрачынных праектаў «Футбол для дружбы» (ініцыятар — спонсар Лігі чэмпіёнаў УЕФА «Газпром») і «Лялька» (браты Запашныя). 

«БАТЭ — гэта клуб, за які мы аўтаматычна пачынаем перажываць, калі з еўракубкаў вылятаюць расійскія каманды. Але нават калі і не вылятаюць, мы ўсё адно перажываем за наш брацкі клуб, які калі-небудзь павінен стаць грозным сапернікам у кожным матчы, а не ў асобных», — сказаў Запашны. 

Паводле слоў дрэсіроўшчыка, мэта яго ўдзелу ў дабрачынных праектах «ляжыць на паверхні — прапаганда здаровага спосабу жыцця». «Спорт мы ў лепшым выпадку глядзім па тэлевізары, таму адмова ад шкодных звычак, правільныя фізічныя нагрузкі пад наглядам трэнера — ужо вялікі крок для тых, хто ніколі гэтым не займаўся і думае, што гэта цяжка», — адзначыў артыст. 

Былы гулец беларускай футбольнай зборнай Сяргей Штанюк, які наведаў гімназію разам з Запашным, лічыць важным пераймаць англійскі вопыт дабрачынных акцый у дзіцячым і маладзёжным спорце (у свой час гулец выступаў за «Сток Сіці»). «Дружба ў футболе магчымая, бо гэта толькі на полі мы сапернікі, а за яго межамі хлопцы звычайна сустракаюцца», — сказаў Штанюк. 

Разам з камандай па футбольным фрыстайле LifeStyle перад навучэнцамі гімназіі пад кіраўніцтвам Штанюка і Запашнага выступілі гульцы дзіцячай каманды БАТЭ, якая 4—7 чэрвеня ў Берліне выступіць у міжнародным міні-футбольным турніры і наведае фінал Лігі чэмпіёнаў на Алімпійскім стадыёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?