Мінфін РФ прапрацуе пытанне аб магчымасці падаткаабкладання даходаў ад куплі-продажу валюты, паведаміў журналістам міністр фінансаў Антон Сілуанаў.

Ён паведаміў, што ў лютым бягучага года Мінфін накіраваў ліст у падатковыя органы РФ, у якім тлумачыць пытанні падаткаабкладання даходаў, атрыманых пры куплі-продажы валюты з-за змены курсаў.

«Падаткі на валютныя аперацыі могуць спаганяцца з розніцы: купіў (валюту) па адной цане, прадаў — па іншай цане. Гэта прынцып падаткаабкладання», — растлумачыў Сілуанаў.

«Іншае пытанне — дзейснасць гэтага ліста. Ці магчыма выразна вызначыць, ад якіх продажаў рублёў або валюты быў атрыманы даход, а якія рэсурсы не былі канвертаваныя», — дадаў ён.

Раней на калегіі Мінфіна кіраўнік камітэта Дзярждумы Андрэй Макараў звярнуў увагу на немагчымасць рэалізацыі гэтай нормы на практыцы. Прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў пагадзіўся з дэпутатам і даручыў Мінфіну дадаткова прапрацаваць гэтае пытанне.

«Пытанне рэалізацыі гэтага ліста трэба будзе яшчэ абмеркаваць», — сказаў Сілуанаў журналістам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?