Міжнародны валютны фонд прагназуе ў Беларусі падзенне ВУП на 2,3% у 2015 годзе, паведамляецца ў красавіцкім Аглядзе сусветнай эканомікі (World Economic Outlook).
Пры гэтым інфляцыя, паводле ацэнак экспертаў МВФ, па выніках гэтага года складзе ў Беларусі 22,1%.
Акрамя гэтага, аналітыкі Міжнароднага валютнага фонду мяркуюць, што ў 2016 годзе ў Беларусі ВУП паменшыцца на 0,1%, пры гэтым рост цэн у наступным годзе складзе 17,4%.
Варта адзначыць, што з пачатку гэтага года інфляцыя, згодна з афіцыйнай статыстыкай, у Беларусі склала ўжо 4,9%. Пры гэтым мэтавы арыенцір інфляцыі ў 2015 годзе быў вызначаны Нацбанкам на ўзроўні 18% з дапушчальным адхіленнем у 2%.
У 2014 годзе інфляцыя ў Беларусі значна перавысіла прагнозны параметр і склала 16,2%.
Што да валавога ўнутранага прадукту, то ў студзені—лютым 2015 года яго аб'ём знізіўся на 0,6% пры гадавым прагнозе ўлад па росце эканомікі на 0,2—0,7%