Беларускі камітэт Каледжаў міжнароднай супольнасьці праводзіць чарговы конкурс па прыёме студэнтаў у Міжнародны Адрыятычны каледж у Італіі і ў Паўночны міжнародны каледж Чырвонага крыжа ў Нарвэгіі. Пачатак навучаньня – з 2008/09 г.

Навучанне ў Каледжах міжнароднай супольнасці (United World Colleges, UWC) вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады. Па заканчэнні каледжу выпускнікам выдаецца дыплом, які дае магчымасць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах большасці краін свету.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы, якія будуць мець узрост 16 - 17 год на 1 верасня 2008 г. Конкурс праводзіцца ў 2 туры. На І-ы тур удзельнікам конкурсу неабходна даслаць на электронны адрас [email protected] дакументы і конкурснае эсэ да 2 сакавіка 2008 г.

Падрабязная абвестка, дадатковая інфармацыя і прыклад эсэ зь мінулага году - на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0