Ізраіль можа пачаць прадаваць зброю Украіне і Грузіі ў адказ на пастаўкі расійскіх зенітна-ракетных комплексаў С-300 Ірану, паведаміў у аўторак ваенны аглядальнік Амір Рапапорт са спасылкай на ананімныя ваенныя крыніцы, піша ізраільскі партал навін newsru.co.il.

Ізраільскі ваенны беспілотнік Machatz-1.

Ізраільскі ваенны беспілотнік Machatz-1.

Афіцыйныя прадстаўнікі Ізраіля не каментуюць інфармацыю Рапапорта.

У панядзелак, 13 красавіка, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адмяніў забарону на пастаўкі Ірану С-300. Забарона была ўведзеная ў 2010 годзе прэзідэнтам Дзмітрыем Мядведзевым у сувязі з тым, што ААН увяла санкцыі супраць Ірану, які падазраецца ў распрацоўцы атамнай зброі.

Ізраіль і ЗША, якія разглядаюць авіяўдар па іранскіх ядзерных аб'ектах у якасці апошняй меры для таго, каб не даць ісламісцкаму рэжыму атрымаць зброю масавага знішчэння, выказаліся рэзка супраць паставак сучасных расійскіх зенітных сістэм Ірана.

С-300 з'яўляецца ЗРК сярэдняй дальнасці (да 100 км) і была пастаўленая на ўзбраенне савецкай арміі ў 1979 годзе.

Ізраільская авіяцыя — самая магутная на Бліжнім Усходзе і з'яўляецца адной з галоўных сілаў, якія захоўваюць Ізраіль ад знішчэння.

Павышэнне зенітных магчымасцяў Ірана ці іншых рэзка антыізраільскіх рэжымаў магло прывесці да цяжкіх стратаў авіяцыі Ізраіля ў выпадку новага патэнцыйнага канфлікту ў рэгіёне.

У снежні 2014 году СМІ паведамілі, што ізраільскія самалёты бамбілі сховішчы з ракетнымі комплексамі С-300 у Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?