Учора жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла аб тым, што яе мужа чакае чарговы суд. Паводле ейных слоў, адміністрацыя папраўчай калоніі №17 Шклова, у якой адбывае зняволенне былы кандыдат у прэзідэнты, наважыла, што ён «не стаў на шлях выпраўлення» і «мае намер весці злачынны лад жыцця». Яго могуць перавесці ў турму.

Тым часам у Беларусь едзе еўракамісар Ёганэс Хан.

«Гэта тыя ж самыя граблі, на якія еўрапейскія чыноўнікі наступаюць ужо 20 гадоў, — крытыкуе Адамовіч у інтэрв'ю Charter97.org. — Улады адчуваюць, што трэнды памяняліся — і яны тут жа пачынаюць актыўна дэманстраваць сваю «ненахіляльнасць». Маўляў, прымайце нас такімі, якія мы ёсць. Вы там мяняйцеся ў сябе ў Еўропе кожныя 4—5 гадоў, а мы тут будзем заўсёды», — кажа Адамовіч.

Мікалай Статкевіч — кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, які дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні. Ён найбольш рэзка з усіх апанентаў крытыкаваў Аляксандра Лукашэнку. «Вярні тое, што ўкраў у народа, — свабодныя выбары», — сказаў ён у сваім тэлезвароце, у прыватнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0