Адна з рэакцый Siri на слова «гей». Скрыншот @levzoloto via Twitter

Адна з рэакцый Siri на слова «гей». Скрыншот @levzoloto via Twitter

Галасавы памочнік Siri, усталяваны на мабільных прыладах Apple, перастаў жартаваць са слова «гей» у рускамоўнай версіі, заўважыла РБК.

Талерантная да любых меншасцяў Apple з невядомых прычын запраграмавала рускамоўную Siri на ўспрыманне слова «гей» як нецэнзурнае.

Кампанія не каментуе выпадак.

На пачатку красавіка з абнаўленнем аперацыйнай сістэмы iOS Siri атрымала падтрымку рускай мовы. Карыстальнікі заўважылі адрозненні ў адказах галасавога асістэнта па-руску і па-англійску — пачуццё гумару Siri адаптуецца пад «мясцовыя рэаліі».

У тым жа абнаўленні з’явіліся смайлы для любога колеру скуры, а таксама смайлы, што паказваюць аднаполыя сем’і.

Як і многія кампаніі Крэмніевай даліны, Apple не дыскрымінуе, а хутчэй падтрымлівае супрацоўнікаў нетрадыцыйнай арыентацыі. Генеральны дырэктар кампаніі Цім Кук прызнаўся ў нетрадыцыйнай арыентацыі ў кастрычніку 2014 года.

Глядзіце таксама: Калі б Siri загаварыла па-беларуску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?