Як паведамляла «Наша Ніва», 12 красавіка ў супермаркеце «Еўраопт» і каля яго, на вуліцы Налібоцкай у мікрараёне Каменная Горка, адбылася бойка з удзелам некалькіх дзясяткаў юнакоў і дзяўчат. Міліцыя разбіраецца ў гэтым інцыдэнце. Вось што паведаміла прэс-служба Фрунзенскага РУУС горада Мінска.

«У ходзе праведзенай праверкі было ўстаноўлена, што 12 красавіка каля 19.30 на спецлінію «102» ад супрацоўніка аховы гандлёвага цэнтра паступіла паведамленне пра канфлікт паміж маладымі людзьмі на прылеглай да крамы тэрыторыі. На месца здарэння неадкладна прыбыў нарад палка патрульна-паставой службы міліцыі. Маладыя людзі, якія ўдзельнічалі ў бойцы, разбегліся. Іншых заяў у міліцыю не паступала, у тым ліку ад пацярпелых. Паведамленняў пра цялесныя пашкоджанні, атрыманых крымінальным спосабам, таксама не было.

Супрацоўнікамі Фрунзенскага РУУС Мінска праведзены агляд месца здарэння. Узята відэа з камер назірання, дзякуючы якому ўдалося вызначыць асобы ўдзельнікаў канфлікту. Праводзіцца праверка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0