На таргах БВФБ у Мінску 15 красавіка расійскі рубель вырас на 6 рублёў і дасягнуў 284 беларускіх, вярнуўшыся да курсу пачатку верасня 2014 г.

Так, 5 верасня ён каштаваў 284 беларускія, пасля чаго стаў паступова апускацца, моцна ўпаў у снежні: 18 снежня 2014 г. праваліўся да 163 беларускіх, але потым вярнуўся за 200 беларускіх.

Даляр сёння патаннеў на 90 рублёў да 14 330, еўра на 20 рублёў — да 15 200.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0