Не больш за месяц адпрацаваў гэты фільтр грубай ачысткі вады (на фота справа) у адной з кватэраў дома №29 па вуліцы Партызанскай, што ў гарадскім пасёлку Свіслач Пухавіцкага раёна (Мінская вобласць). Цяпер яго пакрывае тоўсты слой цёмнага тлустага смярдзючага рэчыва, якое утрымлівалася (увага!) у пітной вадзе.

Гэтай праблеме не адзін год, і яна існуе ў аднабаковых адносінах. Філіял «Дружны» УП «Жылцепласервіс» Пухавіцкага раёна пастаўляе ў кватэры жыхароў паселка сумнеўную вадкасць, але бярэ за яе плату як за якасную ваду. Звароты грамадзян справы не вырашаюць. Як кажуць, «Адпаведнасць санітарным нормам і дзяржаўнаму стандарту СТБ-1188-99 «Вада пітная»? — Не, не чулі…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?