У Мінску пяць аўтамабіляў пашкоджаныя пры ДТЗ з-за кіроўцы, які згубіў прытомнасць, паведаміла інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага раёна сталіцы Любоў Трапашка.

«ДТЗ адбылося сёння паблізу скрыжавання вуліц Ясеніна і Касманаўтаў», — патлумачыла прадстаўнік ДАІ. Кіроўца — 25-гадовы мужчына — згубіў прытомнасць проста за рулём. Машыну павяло ў бок, дзе яна ўрэзалася ў прыпаркаваны легкавы аўтамабіль. У выніку па ланцуговай рэакцыі паміж сабой сутыкнуліся пяць легкавых аўтамашын, прыпаркаваных на абочыне.

На шчасце, у гэтых аўтамабілях не было людзей, а кіроўцу прывялі ў пачуццё прахожыя. Паводле папярэдняй інфармацыі, сур'ёзных траўмаў ён не атрымаў. Аднак частка прыпаркаваных аўтамабіляў досыць сур'ёзна пашкоджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?