Правайдар «Атлант Тэлекам» прадставіў інтэрнэт-тарыф «Эканом» за 120 тысяч на месяц — самы танны ў лінейцы безлімітных Ethernet-тарыфаў кампаніі.

«Эканом» дае карыстальніку 50 Гб на хуткасці да 10 Мбіт/с, па заканчэнні ліміту хуткасць спадзе да 3 Мбіт/с.

Карыстальніку, які падключыцца на тарыф, дастанецца ў карыстанне Wi-Fi-маршрутызатар. Але ў адрозненне ад іншых тарыфаў правайдара, на «Эканоме» не прадастаўляецца доступ да інтэрнэт-ТБ, аўдыё- і відэапарталаў правайдара, відэаманіторынг ды бясплатны антывірус Dr. Web.

Для карпаратыўных кліентаў правайдар прапанаваў падобны тарыф «Старт-офіс» за 162 тысячы на месяц. У адрозненне ад «Эканому», на ім даецца доступ да аўдыё- і відэапарталаў, бібліятэкі праграмнага забеспячэння і інтэрнэт-радыё.

Чытайце таксама: Як абраць тарыф на інтэрнэт: карысныя парады

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?