Марта Чарнова — дызайнер, ілюстратар, якая 7 год пражыла ў ЗША ды вярнулася ў Беларусь. Разам з сяброўкай з Галандыі Марыяй Чараковай вядзе блог «Гэта Беларусь, дзетка!».

У ім Марта з дапамогай коміксаў паказвае жыццё ў нашай краіне ды распаўсюджаныя стэрэатыпы замежнікаў пра Беларусь. Тут ёсць і пра чысціню мінскіх вуліц, і пра «дзіркавыя» прыбіральні ў тэатры, пра беларускую мову ды правіла «замуж да дваццаці пяці».

Летам аўтаркі блогу плануюць выдаць кнігу коміксаў пра Беларусь.

Яшчэ Марта стварае «Клёвую карту Мінска» - альтэрнатыўны гайд па горадзе, складзены самімі мінчукамі. Ён адрасаваны, найперш, замежнікам, якія жадаюць глыбей пазнаёміцца з беларускай сталіцай.

У чацвер 16 красавіка а 19-й Марта Чарнова адкажа на пытанні чытачоў ды журналістаў НН у прамым эфіры. Калі ласка, пакідайце свае пытанні ды дзяліцеся ўражаннямі ад коміксаў у каментарах пад гэтай навіной.

З апісання ў блогу: «Мы называем гэта «беларускі гонар»: зялёныя ды чыстыя гарады».

З апісання ў блогу: «Мы называем гэта «беларускі гонар»: зялёныя ды чыстыя гарады».

Прыбіральні ў тэатрах.

Прыбіральні ў тэатрах.

Пра мову.

Пра мову.

З апісання ў блогу: «Складваецца ўражанне, што поспех у жыцці вымяраецца тым, ці замужам ты ў свае 25».

З апісання ў блогу: «Складваецца ўражанне, што поспех у жыцці вымяраецца тым, ці замужам ты ў свае 25».

З апісання ў блогу: «Калі касір не павітаўся з вамі, то гэта таму, што ён ужо зрабіў гэта ў сваёй галаве».

З апісання ў блогу: «Калі касір не павітаўся з вамі, то гэта таму, што ён ужо зрабіў гэта ў сваёй галаве».

Летняя неспадзяванка.

Летняя неспадзяванка.

З апісання ў блогу: «Замежнікам можа падацца, што наступіла Чорная пятніца. Але не ашуквайце сябе: гэта не дзень распродажаў».

З апісання ў блогу: «Замежнікам можа падацца, што наступіла Чорная пятніца. Але не ашуквайце сябе: гэта не дзень распродажаў».

Стваральніцы блогу Марта Чарнова (злева) і Маша Чаракова. 

Стваральніцы блогу Марта Чарнова (злева) і Маша Чаракова. 

Глядзіце таксама: Стваральніца коміксаў пра Беларусь: Мяне раздражняе, калі чую пра «адсюль трэба валіць»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?