Набыў моц прыгавор у дачыненні да начальніка філіяла аднаго з ААТ у Наваполацку. 

Як паведамляе УБЭЗ УУС Віцебскага аблвыканкама, кіраўнік прадпрыемства быў затрыманы ў канцы 2014 года. 

Устаноўлена, што фігурант з 1 студзеня 2010 года па 31 снежня 2012 года наўмысна, насуперак інтарэсам службы, маючы асабістую зацікаўленасць, сістэматычна накіроўваў падпарадкаваных яму работнікаў для выканання будаўніча-мантажных і аздабленчых работ у інтарэсах свайго знаёмага — дырэктара камерцыйнай структуры. Гэтым быў нанесены ўрон акцыянернаму таварыству больш як на 43 млн рублёў. 

У 2014 годзе ў дачыненні да службовай асобы былі распачатыя крымінальныя справы за злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, а таксама за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. 

У сакавіку гэтага года судом Наваполацка абвінавачваны прызнаны вінаватым ва ўчыненні пералічаных злачынстваў. З улікам асобы апошняга, яго станоўчых характарыстык, а таксама прызнання сваёй віны, добраахвотнага і ў поўным аб'ёме пакрыцця нанесенага ім урону судом яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на пяць гадоў без канфіскацыі маёмасці, з адтэрміноўкай выканання пакарання на тры гады, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый тэрмінам пяць гадоў, а таксама штрафам у суме 18 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?