Адпаведнае рашэнне Віцебскі гарсавет прыняў 25 сакавіка 2015 года.

У Віцебску з'явяцца вуліцы, названыя ў гонар двух славутых землякоў-паэтаў. Адна з іх увекавечыць імя народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, другая — Канстанціна Вераніцына, аўтара паэмы «Тарас на Парнасе».

Адпаведнае рашэнне 25 сакавіка 2015 года прыняў Віцебскі гарадскі савет дэпутатаў.

Нагадаем, што Канстанцін Вераніцын жыў у ХІХ стагоддзі і стаў адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры. Рыгор Барадулін (1935—2014) — апошні з літаратараў узнагароджаны званнем Народнага паэта Беларусі. У 2006 годзе за кнігу вершаў «Ксты» быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?