Праект МІА «Расія Сегодня» Sputnik.by запусціў беларускамоўную версію сайта.

«Версія на нацыянальнай мове sputnik.by будзе дапаўняць рускамоўную версію, якая даступна карыстальнікам са снежня 2014 года. У хуткім часе нацыянальную версію сайта плануецца дапоўніць радыёверсіяй», — піша беларуская рэдакцыя ў сваім блогу на Facebook.

МІА «Расія Сегодня» і асабіста яе дырэктара, тэлевядоўцу Дзмітрыя Кісялёва некаторыя называюць «рупарам Крамля». Выказванні Кісялёва і пазіцыя яго інфармагенцтва (антыапазіцыйныя, антыамерыканскія, гамафобскія выказванні) нярэдка крытыкуюцца за мяжой.

Беларускі «Спутнік» пакуль не займаецца агітацыяй, навіны маюць пераважна нейтральны тон. У навінах на сайце можна знайсці спасылкі як на дзяржаўную, так і незалежную прэсу. Навіны па-беларуску выходзяць пазней за аналагічныя па-руску.

Навіны пішуцца афіцыйным правапісам, пераважна без памылак. Праўда, адна навіна распавядае пра «Другую Айчынную Вайну» (пэўна, маючы на ўвазе Другую Сусветную).

Па словах Кісялёва, праект Sputnik, што будзе працаваць на трох дзясятках моў у розных краінах свету, разлічаны на аўдыторыю, якая «стамілася ад навязлівай прапаганды аднапалярнага свету і мае патрэбу ў альтэрнатыўным пункце гледжання».

Чытайце таксама: Прэзідэнт Сербіі павіншаваў Sputnik з запускам сайта на сербскай мове

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?