Міжнародная асацыяцыя прафесіяналаў у галіне аўтсорсінгу (IAOP) апублікавала чарговы штогадовы топ-100 аўтсорсінгавых IT-кампаній. 

З самага першага рэйтынгу IAOP, складзенага ў 2006 годзе, у топ-100 прысутнічала кампанія EPAM. У 2015 годзе яе ўпершыню няма ў спісе.

У сотню трапілі чатыры беларускія IT-кампаніі — IBA Group, Intetics, Itransition і Oxagile.

Прычыны знікнення EPAM з топ-100 невядомыя. Толькі месяц таму 6,6% акцый EPAM набыў буйны інвестар JP Morgan, адна з найстарэйшых амерыканскіх інвестыцыйных кампаній з актывамі на 2,4 трлн даляраў.

У адрозненне ад папярэдніх гадоў, кампаніі ў топ-100 размеркаваныя не па месцах, а ў алфавітным парадку. Пры складанні топ-100 IAOP выстаўляе кампаніям адзнакі па ключавых крытэрах: якасць паслуг, памер, рост, інавацыі, карпаратыўная адказнасць. Вырашэнні прымае экспертная камісія IAOP.

IAOP яднае 120 тысяч кліентаў, пастаўшчыкоў і кансультантаў у галіне ІТ-аўтсорсінгу — распрацоўцы, падтрымцы і абслугоўванні праграмнага забеспячэння па замове баковай арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?