Судова-прававая рэформа ў Беларусі выходзіць на завяршальную стадыю. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як ідуць справы з правядзеннем судова-прававой рэформы. «Асабліва не ўмешваючыся і не кантралюючы, непакоюся, ці засвойваем мы гэта ўсё. Выдзелілі Следчы камітэт: зразумела, што сам працэс ад дазнання да судовага разбору павінен быў стаць найбольш эфектыўным, дзейсным, выніковым. А потым яшчэ аб'ядналі суды агульнай юрысдыкцыі з эканамічнымі судамі», — сказаў ён.

«Беларусь часта абвінавачваюць у нейкім аўтарытарызме, яшчэ ў нечым. Пастаянна ідуць дыскусіі, асабліва мы чуем у Расіі, аб незалежнасці судоў і гэтак далей, і да таго падобнае. Але мы ўжо столькі рашэнняў прынялі зусім нядаўна», - адзначыў Лукашэнка.

Асноўныя палажэнні судова-прававой рэформы сфармуляваны ў пасланні кіраўніка дзяржавы аб перспектывах развіцця сістэмы агульных судоў. Яно змяшчае 54 канкрэтныя даручэнні, 48 з іх ужо выкананы, астатнія 6 знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі. Чакаецца, што ў гэтым годзе апошні этап судова-прававой рэформы будзе завершаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?