Барыс Тадзіч

Прэзыдэнт Сэрбіі Барыс Тадзіч быў пераабраны на пасаду паводле вынікаў другога туру выбараў, у якім ён зь нязначнай перавагай перамог нацыяналістычнага палітыка Таміслава Ніколіча.

Празаходні палітык Тадзіч, які набраў троху больш за 51% галасоў выбарцаў, заявіў на мітынгу сваіх прыхільнікаў, што Сэрбія пацьвердзіла свой статус сапраўднай эўрапейскай дэмакратыі.

Эўрапейскі Зьвяз прывітаў абраньне Барыса Тадзіча і паабяцаў паскорыць працэс інтэграцыі Сэрбіі ў ЭЗ.

Тым часам Таміслаў Ніколіч, які прызнаў сваю паразу і прывітаў апанэнта, засьцярог ад саступак Сэрбіі Эўразьвязу, найперш у пытаньні правінцыі Косава, якая рыхтуецца неўзабаве абвесьціць незалежнасьць.

Паводле Украінскай службы «Бі-бі-сі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0