Фатограф Максім Сарычаў атрымаў гран-пры конкурса «Прэс-фота Беларусі 2015» за серыю «598 скрадзеных дзён» — пра актывістаў, прэвентыўна затрыманых у Мінску напярэдадні чэмпіяната свету па хакеі.

Зміцер Дашкевіч, 33 гады. Сустаршыня моладзевай арганізацыі «Малады Фронт». 25 сутак арышту. Палітычны зняволены (адседзеў 2,5 гады пасля падзей 19 снежня 2010 года). Збіраўся быць дома з сям'ёй. У тым ліку і таму, што знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам міліцыі і пасля 8 вечара абавязаны знаходзіцца дома. На фота: Зміцер Дашкевіч разам з дачкой Марай (2 месяцы) у сябе дома. Мінск, Беларусь. 23 ліпеня 2014

Сацыяльны актывіст і студэнт Валера (18 гадоў) у сябе дома падчас падрыхтоўкі да іспытаў. Праз арышт ён прапусціў 3 тыдні вучобы.

Сацыяльны актывіст і студэнт Валера (18 гадоў) у сябе дома падчас падрыхтоўкі да іспытаў. Праз арышт ён прапусціў 3 тыдні вучобы.

Вынікі шостага адкрытага незалежнага фотаконкурса былі агучаныя 16 красавіка ў галерэі партала TUT.by.

* * *

Сярод пераможцаў «нашаніўцы» Кірыл Хілько і Настасся Храловіч.

Намінацыі і месцы:

«Спорт»

Адзіночныя здымкі:

1 месца – Уладзімір Грыдзін (Мінск)

2 месца – Мілана Харытонава (Брэст)

3 месца – Іван Уральскі (Мінск), Сяргей Балай (Мінск)

Серыі:

1 месца – Дзяніс Дзюба (Мінск)

2 месца – Уладзімір Грыдзін (Мінск)

3 месца – Кірыл Хілько (Мінск)

«Скалы ў склепе». Скалалазанне ў Беларусі не з’яўляецца відам спорту, які прыцягвае ўвагу службоўцаў ці прыватных фундатараў. Заваяванне стромых вяршынь у нашай краіне – доля энтузіястаў. Нешматлікія беларускія скаладромы функцыянуюць пры спартовых школах, турыстычных цэнтрах і знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы. Для гэтых аб’ектаў не будуюць адмысловых памяшканняў, а выкарыстоўваюць дасяжныя пляцоўкі. Так, у Мінску існуе скаладром, размешчаны ў склепе звычайнай пяціпавярховай «хрушчоўкі» – месца для скаладрома здаецца зусім неймаверным.Кадры, якія ўвайшлі ў фотаэсэ «Скалы ў склепе», былі зроблены падчас трэніровак па скалалазанні ў турыстычным клубе «Геліёс» у лістападзе 2014 года. На момант падачы на конкурс «Прэс-фота Беларусі» фотаэсэ не было апублікавана.

«Скалы ў склепе». Скалалазанне ў Беларусі не з’яўляецца відам спорту, які прыцягвае ўвагу службоўцаў ці прыватных фундатараў. Заваяванне стромых вяршынь у нашай краіне – доля энтузіястаў. Нешматлікія беларускія скаладромы функцыянуюць пры спартовых школах, турыстычных цэнтрах і знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы. Для гэтых аб’ектаў не будуюць адмысловых памяшканняў, а выкарыстоўваюць дасяжныя пляцоўкі. Так, у Мінску існуе скаладром, размешчаны ў склепе звычайнай пяціпавярховай «хрушчоўкі» – месца для скаладрома здаецца зусім неймаверным.
Кадры, якія ўвайшлі ў фотаэсэ «Скалы ў склепе», былі зроблены падчас трэніровак па скалалазанні ў турыстычным клубе «Геліёс» у лістападзе 2014 года. На момант падачы на конкурс «Прэс-фота Беларусі» фотаэсэ не было апублікавана.

«Прырода»

Адзіночныя:

1 месца – Міхаіл Капычко (Магілеў)

2 месца – Дзяніс Дзюба (Мінск)

3 месца – Мікалай Гіліцкі (Мінск)

Серыі:

1 месца – Ганна Іванова (Мінск)

2 месца – Павел Осіпаў (Мінск)

«Мастацтва і забавы»

Адзіночныя:

1 месца – Уладзімір Грыдзін (Мінск)

3 месца і 2 месца – Яўген Ерчак (Мінск)

Серыі:

1 месца – Алег Ігнатовіч (Мінск)

2 месца – Антон Мартысевіч (Мінск)

3 месца – Сяргей Балай (Мінск)

«Традыцыі»

1 месца – Дзяніс Дзюба (Мінск)

2 месца – Сяргей Балай (Мінск)

3 месца – Сяргей Міхайлаў (Салігорск)

Серыі:

1 месца – Сяргей Балай (Мінск)

2 месца – Аляксей Сталяроў (Маладзечна)

3 месца – Ігар Мацвееў (Віцебск)

«Партрэт»

Адзіночныя:

1 месца – Уладзімір Грыдзін (Мінск)

2 месца – Сяргей Балай (Мінск)

3 месца – Яўген Ерчак (Мінск)

Серыі:

1 месца – Максім Сарычаў (Мінск)

2 месца – Аляксандр Велідзімовіч (Віцебск)

3 месца – Аляксандра Салдатава (Мінск)

«Паўсядзённае жыццё»

Адзіночныя:

1 месца не прысуджалася.

2 месца – Сяргей Гапон (Мінск) і Яўген Ацецкі (Мінск)

3 месца – Сяргей Марозаў (Гродна)

Серыі:

1 месца – Настасся Храловіч (Мінск)

«Наташа бачыць». Гэта праект аб Наталлі Кавалевіч, якая нічога не бачыць ад нараджэння. У яе цэрэбральны параліч і шэраг іншых дыягназаў. Нягледзячы на гэта, яна паспяхова скончыла гістарычны факультэт, і цяпер вучыцца на юрыдычным факультэце. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, Наташа вельмі адкрытая і вясёлая дзяўчына. Яна хоча выйсці замуж, жыць ва ўласным доме і атрымаць добрую працу. Але ў Беларусі вельмі цяжка ўладкавацца на працу, калі вы інвалід - многія працадаўцы баяцца, што такія людзі не здолеюць справіцца з усімі абавязкамі. «Трэба не падсаджваць інвалідаў на дапамогу, а даваць ім магчымасць зарабляць самім, - кажа Наташа. - І мы павінны пачаць з інтэграцыі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Яны - такія ж, як і ўсе астатнія. Проста для таго, каб чагосьці дамагчыся, яны мусяць прыкласці трохі больш намаганняў».

2 месца – Паліна Рукавічкіна (Мінск)

3 месца – Надзея Бужан (Мінск)

«Навіны»

Адзіночныя:

1 месца – Сяргей Балай (Мінск)

2 месца – Кірыл Хілько (Мінск)

Былы палітвязень і лідар беларускай апазіцыйнай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» Зміцер Дашкевіч падчас чакання суда гутарыць са сваёй жонкай праз шкло міліцэйскага аўтамабіля. Зміцер быў затрыманы 2 сакавіка 2014 году каля амбасады Расіі ў Беларусі за спробу арганізаваць мітынг супраць расійскай ваеннай агрэсіі ва Украіне. Фота было зроблена ў якасці ілюстрацыі да рэпартажу пра суд над палітычнымі актывістамі. Мінск, Беларусь. 3 сакавіка 2014.

3 месца – Сяргей Серабро (Віцебск)

Серыі:

1 месца – Сяргей Балай (Мінск)

2 месца – Аркадзь Собалеў (Мінск)

3 месца – Сяргей Балай (Мінск)

«Украіна» (Акрамя беларускіх, бралі ўдзел фатографы з Расіі, Украіны, Літвы)

Адзіночныя:

1 месца – Сяргей Гапон (Мінск)

2 месца – Аляксанр Васюковіч (Мінск), Яўген Малалетка (Кіеў)

3 месца – Васіль Фядосенка (Мінск), Аляксандр Ратушняк (Кіеў)

Серыі:

1 месца – Артурас Марозавас (Каўнас)

2 месца і 3 месца – Яўген Малалетка (Кіеў)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0