Нямецкія машыны прызнаныя найменш надзейнымі, а японскія — найбольш надзейнымі, сцвярджаецца ў галіновым даследаванні брытанскіх экспертаў.
Яны апыталі 50 тысяч уладальнікаў аўтамашын у Брытаніі і склалі па выніках табліцы якасці. Германскія аўтавытворцы занялі ў іх шэсць самых нізкіх пазіцый, а японскія — чатыры верхнія пазіцыі.
Гэта супярэчыць традыцыйным уяўленням пра якасць нямецкай аўтатэхнікі.
Аўтамабілі кампаніі Bentley, якая належыць канцэрну Volkswagen і якая выпускае машыны люкс-класа, былі прызнаныя самымі ненадзейнымі з 37 гандлёвых марак. Апытанне спажыўцоў праводзілася па замове часопісаў What Car? і Warranty Direct.
Самыя надзейныя машыны
Месца | Вытворца | Паказчык надзейнасці (чым меней балаў, тым лепей) |
1 | Honda | 41 |
2 | Suzuki | 48 |
3 | Toyota | 66 |
4 | Chevrolet | 82 |
5 | Mazda | 82 |
6 | Ford | 85 |
Крыніца: What Car і Warranty Direct | Узрост машыны: ад трох да васьмі гадоў |
Японская Honda заняла вядучае месца па якасці машын.
«Поспех кампаніі Honda па паказчыках надзейнасці тлумачыцца нізкай колькасцю тэхнічных адмоваў, — кажа рэдактар часопіса What Car? Джым Холдэр. — Акрамя таго, іх рамонт абыходзіцца параўнальна нядорага».
Honda — самая надзейная машына паводле брытанскіх экспертаў, Бі-бі-сі
Індэкс надзейнасці вылічваецца на падставе колькасці і кошту рамонтаў, якім падвяргалася машына.
Таму машыны класа люкс могуць займаць нізкія пазіцыі з-за высокага кошту запасных частак.
Кампанія Bentley заявіла, што праведзенае апытанне з'яўляецца несправядлівым,
бо яно ахапіла ўсяго 4% аўтамашын кампаніі, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі, і не ўключала іншыя машыны гэтага класа, напрыклад, фірмы Rolls Royce, якая належыць канцэрну BMW.
Аднак журналісты, якія праводзілі апытанне, заявілі, што машын маркі Rolls Royce занадта мала, каб ўключаць іх у даследаванне.
Найменш надзейныя машыны:
Месца | Вытворца | Паказчык надзейнасці (чым меней балаў, тым больш надзейная машына |
32 | Mercedes Benz | 215 |
33 | Chrysler | 221 |
34 | Audi | 223 |
35 | Jeep | 227 |
36 | Porsche | 380 |
37 | Bentley | 637 |
Крыніца: What Car і Warranty Direct | Узрост машын ад трох да васьмі гадоў |