Канадзец Крыс Хэдфілд, ужо вядомы як першы касмічны кліпмэйкер, выпусціць поўны альбом песень, запісаных на МКС, перадае The Guardian.

У альбом, які пакуль плануецца назваць проста «Hadfield», увойдуць запісаныя на Міжнароднай касмічнай станцыі і апрацаваныя ўжо на Зямлі песні.

Песні выконвае сам Хэдфілд пад гітару. На альбоме будуць «зямныя» спецыяльныя госці: спявак Рон Сэксміт, рэпер Buck 65 і рок-гурт Barenaked. Альбом мае выйсці да канца 2015 года.

***

Палкоўнік Крыстафер Хэдфілд — першы канадзец, які выйшаў у адкрыты космас. Здзейсніў тры касмічныя палёты: на «Мір» у 1995-м, на «будоўлю» МКС у 2001-м і зноў на МКС у складзе 35-й экспедыцыі ў 2012 годзе. У 2013-м ён выклаў на Youtube першы кліп, зняты ў космасе — кавэр на песню «Space Oddity» Дэвіда Боўі. Падчас знаходжання на МКС таксама вёў пазнавальны відэаблог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?