Здарэнні66

Сын галоўнага ідэолага Дзяніс Замяталін атрымаў 5,5 года калоніі 

Радыё Свабода

Сёння ў судзе Заводскага раёна Мінска абвешчаны прыгавор па справе аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў складзе злачыннай групоўкі з атрыманнем даходаў у асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 233 КК). Асаблівая ўвага да працэсу выкліканая тым, што на лаве падсудных апынуўся Дзяніс Замяталін — сын былога галоўнага ідэолага краіны Уладзіміра Замяталіна.

Разам з Дзянісам Замяталіным у стварэнні лжэпрадпрымальніцкіх структур, абарот якіх перавысіў 100 млрд. рублёў, абвінавачваліся Юрый Клімовіч, Аляксей Саган, Анатоль Падпратаў, Аляксандр Іваноў, Іван Макаранка і Аляксандр Бясклубны.

Паводле звестак следства, Дзяніс Замяталін быў адным з арганізатараў злачыннай групоўкі, якая з 2008 па 2010 год нібыта займалася незаконнымі фінансавымі аперацыямі, у тым ліку прадстаўляла фальшывыя справаздачы аб уплаце падаткаў. Яму і іншым абвінавачваным былі выстаўлены грашовыя іскі на агульную суму ў 81,3 млрд. у якасці спагнання даходаў, атрыманых злачынным шляхам. 

Усе сямёра вінаватымі сябе не прызнаюць і мяркуюць, што доказы сфальсіфікаваныя следствам, як не прызналі і вылучаных іскаў. 

Суд прыгаварыў Замяталіна да пазбаўлення волі тэрмінам на пяць з паловай гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю на працягу пяці гадоў. 

Такое ж пакаранне вынесена Клімовічу

Саган і Падпратаў прыгавораныя да пазбаўлення волі тэрмінам на тры з паловай гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю на працягу пяці гадоў. 

Іваноў і Макаранка прыгавораныя да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю на працягу пяці гадоў. 

Бясклубны атрымаў пакаранне ў выглядзе трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю на працягу пяці гадоў. 

Паводле пастановы суда ўсім абвінавачваным была зменена мера стрымання з падпіскі аб нявыездзе на ўзяцце пад варту ў зале суда. Паколькі Саган і Клімовіч на вынясенне прыгавору не з'явіліся, яны будуць аб'яўленыя ў вышук. 

Варта зазначыць, што Замяталін і раней знаходзіўся пад вартай, бо праходзіць абвінавачваным па яшчэ адной справе, якая слухаецца ў гэтым жа судзе, — аб атрыманні хабару. 

У дачыненні да Іванова суд пастанавіў прымяніць прымусовыя меры лячэння ад алкагалізму ў месцы адбывання пакарання. 

Суд таксама задаволіў грамадзянскі іск да абвінавачваных на суму 81,3 млрд. рублёў. 

Дзяржабвінаваўца, маці і жонка Дзяніса Замяталіна, якая таксама з'яўляецца яго адвакатам, ад каментарыяў адмовіліся. 

Варта зазначыць, што гэты судовы працэс — другі па гэтай справе аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Першы быў у 2010 годзе. Тады Дзяніс Замяталін правёў пад вартай два месяцы і да суда быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе. У 2012 годзе яго і іншых фігурантаў раённы суд апраўдаў, але пракуратура абскардзіла гэта рашэнне. Мінгарсуд пацвердзіў вердыкт суда першай інстанцыі, а Вярхоўны суд яго адмяніў і адправіў справу на новы разгляд. У ліпені 2013 года Замяталіна зноў узялі пад варту. 

Яго бацька Уладзімір Замяталін прыйшоў у вялікую палітыку ў 90-я гады з прэс-службы Міністэрства абароны. Ён уваходзіў у каманду прэм'ер-міністра Беларусі Вячаслава Кебіча на першых прэзідэнцкіх выбарах 1994 года. У паслужным спісе Замяталіна былі пасады старшыні Дзяржкамітэта па друку, віцэ-прэм'ера, які адказваў за пытанні культуры, адукацыі, рэлігіі і нацыянальных меншасцяў, намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта па пытаннях ідэалогіі. Пасля гэтага Уладзімір Замяталін працаваў у банкаўскай сферы, а ў 2006—2010 гадах быў гендырэктарам «Беларусьфільма».

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць