За чатыры дні праект беларускай агучкі мультфільма «Свінка Пэпа» сабраў на Talaka.by амаль 30 млн рублёў.

Калі за бліжэйшыя 43 дні набярэцца яшчэ 7 млн, будзе агучаны першы сезон мультсерыяла, што ўтрымлівае 52 серыі. Калі жа збярэцца больш, грошы пойдуць на агучку наступных сезонаў.

Агулам мультсерыял мае больш за 200 серый.

Ахвяравальнікі атрымліваюць ад перакладчыкаў падарункі. Хто пералічыць 100 тысяч, атрымае магніцік, 200 — размалёўку, 300 — DVD з мультфільмам ды папярэднія падарункі і г.д.Тыя, хто ахвяруе больш за 7,5 млн, будуць запрошаныя да агучкі аднога з фільмаў.

У агучцы бяруць удзел актрыса і спявачка Ганна Хітрык і акцёр Уладзімір Глотаў. Разам яны агучылі ўжо дзве серыі.

Па завяршэнні перакладу серыі будуць выкладвацца ў вольны доступ на Youtube.

Праект агучкі «Свінкі Пэпы» падтрымалі беларускія сем’і. У сваім звароце на Youtube яны заклікаюць дапамагчы Пэпе загаварыць па-беларуску.

Як распавядае «Кінаконг», арганізатар праекту перакладу, жыхар Масквы ўжо заклікаў асудзіць перакладчыкаў за дзве выкладзеныя серыі — маўляў, скралі ў праваўладальнікаў.

На самой справе, праваўладальнікі серыялу, канал Channel Flip Kids eOne, ухваляе распаўсюд серыялу на Youtube пры ўмове, што грошы ад праглядаў пералічваюцца ім. «Кінаконг» такія ўмовы задавальняюць.

***

«Свінка Пэпа» — брытанскі дзіцячы мультсерыял, што трансляваўся з 2004 па 2012 год. Быў паказаны ў больш чым 180 краінах свету. Толькі на продажы цацак па матывах мультфільма -стваральнікі зарабілі 200 млн фунтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?