У Беларусі бачаць «Усходняе партнёрства» ў перспектыве перафарматаваным.
На гэта звярнуў увагу сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам.
«Хацелася б, каб яно было перафармаціравана са звычайнай палітыкі (напэўна, гэты этап пройдзены ўжо, ён быў, можа, і неабходны) да больш цеснага канкрэтнага супрацоўніцтва, заснаванага на вырашэнні эканамічных праблем», - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
«І трэба ўсяляк пазбягаць, хоць нам апошнім часам гэта ўдаецца, развіваць партнёрства не супраць каго б там ні было, а за супрацоўніцтва», — адзначыў Лукашэнка, растлумачыўшы, што мае на ўвазе адносіны з Расіяй, Кітайскай Народнай Рэспублікай.
«Мы не для гэтага ствараем наша вымярэнне. Мы яго ствараем для таго, каб палепшыць жыццё людзей і засцерагчы ад небяспекі еўрапейскі кантынент», — дадаў беларускі лідар.