Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» павінен стаць важнай вузлавой платформай ініцыятывы старшыні Кітая Сі Цзіньпіна па адраджэнні «Эканамічнага пояса Шаўковага шляху», які злучае Азію і Еўропу.

Аб гэтым сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі КНР Чжун Шанем.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь падтрымлівае і гатова ўдзельнічаць у рэалізацыі ўсіх элементаў канцэпцыі старшыні КНР Сі Цзіньпіна «Пояс і Шлях» («Эканамічны пояс Шаўковага шляху» і «Марскі шлях XXI стагоддзя»).

У сваю чаргу Чжун Шань адзначыў, што Кітайска-беларускі індустрыяльны парк - гэта стратэгічны праект двухбаковага супрацоўніцтва. «Бакі аднадушна лічаць, што гэты праект з'яўляецца пілотным у справе сумеснага будаўніцтва «Эканамічнага пояса Шаўковага шляху», - сказаў Чжун Шань.

«Кітайскі бок надае важнае значэнне развіццю будаўніцтва індустрыяльнага парка», - дадаў намеснік міністра камерцыі КНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?