Андрэй Шорац. Фота: mjkx.gov.by

Андрэй Шорац. Фота: mjkx.gov.by

На сайце Мінгарвыканкама з’явілася рубрыка «Напісаць ліст старшыні Мінгарвыканкама». Такі зварот не лічыцца афіцыйным (хутчэй за ўсё, адказ на яго неабавязковы).

Такім чынам прапануецца «выказаць свае пажаданні і прапановы па пытаннях жыццядзейнасці нашага горада, выказаць любыя ідэі, якія дапамогуць зрабіць сталіцу лепш, камфортней».

Паралельна застаецца магчымасць напісаць і афіцыйныя звароты ад імя фізічнай ці юрыдычнай асобы. На такія звароты чыноўнікі абавязаныя адказаць (калі зварот адпавядае патрабаванням і кампетэнцыі арганізацыі).

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?