У «Мінск-Арэне» завяршыўся першы матч чэмпіянату свету па футзале, у якім зборная Беларусі аказалася мацнейшай за супернікаў з Бразіліі — 2:1.

Другая сустрэча ў гэтым квартэце адбудзецца 18 красавіка на пляцоўцы мінскага Палаца спорту — у 17.00 на паркет выйдуць зборныя Уругвая і Аўстраліі.

Пасля завяршэння групавога раўнда спаборніцтваў першая каманда групы А згуляе ў чвэрцьфінале з другой дружынай квартэта В, а другая будзе супернічаць з пераможцам групы В. Квартэт В склалі зборныя Парагвая, Бельгіі, Нарвегіі і Марока. Гэтыя каманды будуць праводзіць свае матчы ў Мінску, Маладзечне і Барысаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?