У Мінску ў сувязі з неспрыяльным прагнозам надвор'я адключэнне ацяплення ў жылым сектары адкладзенае да 22 красавіка.
Раней паведамлялася, што ў сталіцы ацяпленне ў жылых дамах, інтэрнатах і гасцініцах пачнуць адключаць з 18 красавіка, а ў дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх, навучальных установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках — з 23 красавіка.
Падача цяпла ў грамадскіх, адміністрацыйных будынках і прамысловых прадпрыемствах была спыненая 14 красавіка.
0
0
0
0
0
0