Каля 5 гадзін раніцы 18 красавіка ў Гомелі адбыўся буйны пажар у прыватным сектары.

Згарэў драўляны дом, у якім адна пражывала 70-гадовая жанчына. Пасля тушэння пажару ратавальнікі знайшлі ў доме труп гаспадыні дома, а таксама цела мужчыны і жанчыны, асобы якіх высвятляюцца.

Як паведамілі БелаПАН у Гомельскім абласным упраўленні МНС, у выніку пажару знішчаны дах дома і столь па ўсёй плошчы. Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?