Як паведамляецца на сайце УУС Мінскага аблвыканкама, жыхар адной з вёсак у Валожынскім раёне 1959 года нараджэння перыядычна выклікаў міліцыю, аднак ніводная з яго заяў не пацвердзілася. Толькі за апошнія два гады ў Валожынскім РАУС зарэгістравана больш за 70 званкоў мужчыны не па справе.

У студзені бягучага года ён у чарговы раз патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра тое, што яму пагражала суседка. У вёску выехаў участковы, аднак, мужчына не адчыніў яму дзверы, а патэлефанаваў у дзяжурную частку РАУС. Ён заявіў, што ўчастковы дастаў пісталет і стрэліў у яго, але не трапіў, бо яму ўдалося ухіліцца ад кулі.

Праводзіўся шэраг экспертыз. Вынікі паказалі, што са зброі ў той дзень не стралялі, слядоў пораху на руках супрацоўніка таксама не было выяўлена.

У сувязі з гэтым у дачыненні да вяскоўца і была распачатая крымінальная справа. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Цяпер мужчына праходзіць судова-псіхіятрычную экспертызу. Раней ён судзімы не быў, злоўжывае спіртным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?