Праўленнем Нацыянальнага банка Беларусі прынята рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ПУП «Еўрабанк» (пастанова ад 31.01.2008 нумар 21), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі галоўнай банкаўскай установы краіны.

Заснавальнік ПУП «Еўрабанк» — ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы». Статутны фонд сфарміраваны ў суме эквівалетнай больш як 5 млн. еўра, што адпавядае нарматыўнаму мінімальнаму памеру для банка, які ствараецца.

Новаму банку выдадзены спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці. У адпаведнасці з дакументам ён можа праводзіць банкаўскія аперацыі па прыцягненню грашовых сродкаў юрыдычных асоб ва ўклады (дэпазіты), размяшчаць гэтыя сродкі ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці, адкрываць і весці банкаўскія рахункі юрыдычных асоб.

Акрамя таго банку дазволена ажыццяўляць разліковае і касавае абслугоўванне фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў‑карэспандэнтаў, праводзіць валютна‑абменныя аперацыі, выпускаць у абарачэнне банкаўскія пластыкавыя карткі, выдаваць банкаўскія гарантыі, а таксама выпускаць каштоўныя паперы, якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты) і размяшчэнне іх на рахункі.

Банк мае права праводзіць фінансаванне пад уступку грашовага патрабавання (факторынг), перавозіць наяўныя грашовыя сродкі, плацежныя інструкцыі, каштоўныя металы і каштоўныя камяні і іншыя каштоўнасці паміж банкамі і нябанкаўскімі крэдытна‑фінансавымі арганізацыямі, іх адасобленымі і структурнымі падраздзяленнямі, і дастаўляць такія каштоўнасці кліентам банкаў і нябанкаўскіх крэдытна‑фінансавых арганізацый.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0