Турынская плашчаніца пасля амаль пяцігадовага перапынку зноў адкрытая для ўсеагульнага агляду ў галоўным каталіцкім храме П'емонта.
shoebat.com
Льняное палатно 4,4 м даўжынёй будзе даступнае для публікі да 24 чэрвеня.
Агляд рэліквіі бясплатны, аднак неабходна зарэгістравацца загадзя. Да цяперашняга моманту зарэгістраваліся каля мільёна чалавек.
Многія ўпэўненыя, што ў плашчаніцу было загорнутае цела Ісуса Хрыста пасля таго, як ён быў укрыжаваны. У той жа час некаторыя навукоўцы мяркуюць, што гэта падробка, створаная ў XIV стагоддзі.
Спецыялісты так і не могуць растлумачыць, якім чынам на палатне з'явіўся адбітак твару.