Манеты двух відаў:
срэбная — наміналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32,00 мм;
медна‑нікелевая — наміналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
На пярэднім баку манет размешчаны: у цэнтры — у абрамленні тэатральных заслонаў арнаментальны матыў слуцкага пояса, які выкарыстаны ў ілюстрацыях твораў В.Дуніна‑Марцінкевіча, уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у верхняй частцы па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй — 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна‑нікелевай), пад ёй — год чаканкі (на срэбнай справа — проба сплаву).
На адваротным баку манет размешчаны: у цэнтры — рэльефная выява партрэта беларускага драматурга В.Дуніна‑Марцінкевіча; справа — фрагменты тэатральных афіш; уверсе злева па крузе ў два радкі надпісы: В.ДУНІН‑МАРЦІНКЕВІЧ і гады жыцця: 1808—1884.
Срэбныя манеты адчаканены якасцю «пруф», медна‑нікелевыя — «пруф‑лайк». Тыраж срэбнай і медна‑нікелевай манет — па 3000 штук.
Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.