Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, каментуючы рашэнне кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі святкаваць 9 мая ў Мінску, заявіў, што Беларусь маштабна адзначае Дзень Перамогі і тым самым яна разам з Расіяй.

«Наш найбліжэйшы саюзнік, прэзідэнт Беларусі, 9 мая будзе прысутнічаць на аналагічным парадзе ў Мінску Беларусь абсалютна шырокамаштабна святкуе Дзень Перамогі і тым самым шануючы загінулых Беларусь знаходзіцца разам з намі ў гэтых пачуццях і падзяляе іх…», — сказаў Пяскоў у адказ на просьбу журналістаў пракаментаваць рашэнне прэзідэнта Беларусі, паведамляе ria.ru.

Пра тое, што Лукашэнка не прыедзе ў сталіцу Расіі на Парад Перамогі, стала вядома ў суботу, 18 красавіка. Падчас суботніка ён заявіў, што павінен прымаць аналагічны парад у Мінску.

Праўда, Лукашэнка наведае Маскву 8 мая ў рамках мерапрыемстваў Еўразійскага эканамічнага саюза АДКБ і СНД. «Я не магу не прыняць у гэтым удзел», — падкрэсліў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0