Маскоўскія чыноўнікі перад Днём Перамогі праводзяць рэйды па крамах, каб не дапусціць продажу тавараў з нацысцкай сімволікай.
Як растлумачыў прадстаўнік упраўлення мэрыі па антытэрарыстычнай дзейнасці Вячаслаў Папоў, адпаведныя рэкамендацыі ўжо паступілі ў сталічныя прэфектуры і дэпартаменты.
Калі чыноўнікі знойдуць у крамах забароненыя матэрыялы, то павінны будуць паведаміць у паліцыю.
Па словах Папова, праверкі будуць праводзіцца, у прыватнасці, у газетных кіёсках, крамах адзення і сувенірных ларках. Чыноўнікі будуць шукаць тавары са свастыкай і эмблемамі забароненых арганізацый, а таксама ўлёткі і іншыя прапагандысцкія матэрыялы, накіраваныя на распальваньне міжнацыянальнай або міжрэлігійнай варожасці.
У пачатку красавіка следчыя органы распачалі крымінальную справу, пасля таго на тэлеканале «Расія-1» быў паказаны сюжэт пра тое, што ў краме дзіцячых тавараў у цэнтры Масквы прадаюцца салдацікі з нацысцкай сімволікай.