Кіраўніцтва МНС прыняло рашэнне не даваць валанцёрам пецярбургскага руху «Вясна» транспарт для адпраўкі гуманітарнай дапамогі пацярпелым ад лясных пажараў у Хакасіі. Па словах саміх добраахвотнікаў, у МНС ім падзякавалі за хуткую рэакцыю і ініцыятыву, але паведамілі, што цяпер усе машыны на Данбасе.

Reuters

Reuters

Больш за тое, у МНС заявілі, што спецыяльныя самалёты міністэрства лётаюць толькі з Масквы, даставіць жа груз па чыгунцы магчыма толькі на камерцыйнай аснове. У ведамстве таксама папярэдзілі, што адпраўка гуманітарнай дапамогі запатрабуе ўзгадненняў: для дастаўкі грузу самалётам неабходна накіраваць афіцыйны ліст з вопісам рэчаў.

Як распавялі валанцёры, ім ужо ўдалося знайсці чалавека, які гатовы адвезці гуманітарную дапамогу ў Хакасію на машыне, калі яму аплацяць бензін. Пры гэтым адна з пецярбургскіх кампаній пагадзілася пакрыць гэтыя выдаткі і ананімна пералічыла для гэтага 65 тысяч рублёў.

За тыдзень актывістам «Вясны» удалося сабраць 230 кілаграмаў прадуктаў, 10 кілаграмаў лекаў, 1,5 тысячы прадметаў адзення і столькі ж гаспадарчых тавараў для перадачы пацярпелым у Хакасію. Пры гэтым валанцёры не збіралі грошы, а прасілі ўсіх, хто адгукнуўся, пералічваць матэрыяльныя сродкі на рахунак, адкрыты ўрадам рэгіёну.

У гэты ж час актывісты адзначаюць, што вялікая частка дапамогі не даходзіць да жыхароў Хакасіі. Па іх словах, мэблю і тэхніку раскрадаюць на пунктах сартавання дапамогі. Менавіта таму яны вырашылі адправіцца ў Хакасію асабіста, каб пракантраляваць працэс дастаўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?