На чэмпіянаце свету па футзале сёння завяршыліся спаборніцтвы ў трох папярэдніх групах.

Лідары квартэта А уругвайцы на пляцоўцы мінскага Палаца спорту ў напружаным паядынку з бразільцамі здолелі вырваць перамогу з лікам 2:1 і набралі 9 ачкоў з 9 магчымых. Дзякуючы гэтай вікторыі зборнай Уругвая каманда Беларусі таксама атрымала пуцёўку ў чвэрцьфінал, незалежна ад выніку сённяшняга паядынку з аўтсайдарам турніру зборнай Аўстраліі.

Каманда Бразіліі, якая саступіла беларусам у першым туры (1:2), а затым абыграла аўстралійцаў (5:1) развітваецца з сусветным першынством.

Становішча каманд групы А перад заключнай сустрэчай: Уругвай — 9 ачкоў (3 матчы), Беларусь — 3 (2), Бразілія — 3 (3), Аўстралія — 0 (2).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?