На расійскіх шавіністычных і нацыяналістычных сайтах працягваюць мусоліць тэму адмовы кіраўніка Беларусі 9 мая прыехаць на парад у гонар 70-годдзя перамогі ў Вялікай айчыннай вайне ў Маскву.

На гэты раз тэму падтрымаў палітолаг Андрэй Суздальцаў. Той самы, які ў 2006 годзе быў дэпартаваны з Беларусі, а таксама пазбаўлены віда на жыхарства. Цяпер Суздальцаў працуе намеснікам дэкана факультэта сусветных эканомікі і палітыкі ў маскоўскім Нацыянальным даследніцкім універсітэце Вышэйшай школы эканомікі.

Вось што Суздальцаў напісаў пра адмову Лукашэнкі: «Кіраўнік Беларусі рыхтуе візіт у Рыгу на саміт «Усходняга партнёрства», і яму ў гэтых умовах было б вельмі нязручна аказацца ў ліку нямногіх кіраўнікоў дзяржаваў, якія будуць на Краснай плошчы 9 мая. Уся яго аргументацыя аб тым, што ён праводзіць уласны парад, з-за якога і не можа прыехаць, выглядае смешна, таму што на 60-годдзе Перамогі ён прыязджаў у Маскву, адсоўваючы на адну ці дзве гадзіны мерапрыемствы ў Мінску. Цяпер гэта таксама можна было зрабіць», - сказаў Суздальцаў.

На думку палітолага, гэта рашэнне - «удар ніжэй пояса ў дачыненні да Пуціна» і своеасаблівая помста за тое, што не ўдалося атрымаць крэдыт у два з паловай мільярды даляраў ад Расеі перад выбарамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?