Чацвёрты фестываль моладзі Мінскай епархіі пройдзе 18-19 ліпеня і будзе прымеркаваны да святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Пра гэта паведамілі БелТА ў аддзеле па справах моладзі Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.

У гэтым годзе цэнтральным месцам правядзення форуму стане гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», на тэрыторыі якога рыхтуецца да адкрыцця капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага. Днём раней, 18 ліпеня, у храме ў Заслаўі адбудзецца Боская літургія ў памяць прэпадобнага Сергія Раданежскага.

«Сергій Раданежскі — адна з ключавых фігур у справе вызвалення Русі ад мангола-татарскага прыгнёту. Затым па мерапрыемствах мы пераходзім да іншага ярма, але ўжо нямецка-фашысцкага, — растлумачылі ідэю правядзення форуму ў аддзеле па справах моладзі БПЦ. — Атрымліваецца, што памяць прэпадобнага Сергія Раданежскага і наша мерапрыемства на «Лініі Сталіна» аб'ядноўваюць гэтыя дзве значныя эпохі».

Пасля літургіі ў Заслаўі ўдзельнікі фестывалю хрэсным ходам адправяцца на «Лінію Сталіна».

«Хрэсны ход будзе невялікі — каля сямі кіламетраў», — заўважылі арганізатары.

Святочная праграма на «Лініі Сталіна» цяпер фармуецца, да яе падрыхтоўкі прапануецца далучыцца праваслаўным брацтвам і ўсім зацікаўленым арганізацыям. Акрамя таго, да ўдзелу запрошаны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Глядзі таксама: Расійскі мітрапаліт Іларыён заклікае фанатаў Сталіна адумацца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?