Рэдактарам газеты з’яўляецца вядомы дзеяч рускага руху Андрэй Герашчанка.

У праваслаўных цэрквах Віцебска, а таксама вобласці актыўна распаўсюджваецца газета «Наше Православие». Гэта афіцыйны друкаваны орган Віцебскай епархіі БПЦ. Наклад – 1000 асобнікаў. Старыя нумары распаўсюджваюцца ў цэрквах бясплатна.

Актывіст кампаніі «Маладая Беларусь», праваслаўны вернік Аляксандр Галавань азнаёміўся са зместам газеты. «Выданне друкуе інтэрвію з расейскімі наймітамі – сепаратыстамі з шэрагу «ДНР» і «ЛНР» на сваіх старонках і адкрыта ўсхваляе тым удзел праваслаўных вернікаў ва ўзброенным канфлікце ва Украіне», - кажа Галавань.

У адным з сакавіцкіх нумароў «Наше православіе» надрукавала матэрыял з назвай ««Запад не может смириться с тем, что Россия окрепла». Гэта гутарка з Маргарытай Зайдлер, грамадзянкай Германіі, якая ваюе за баевікоў «Наваросіі». Зайдлер прызнаецца, што «приняла Православие и стала в ряды ополченцев в осаждённом Славянске, а затем в Донецке» і зараз ваюе там «не только против фашизма, а именно за веру православную».

«Наёмнікі» прадстаўлены, як «православные бойцы: …они самые смелые, …они собой прикрывают товарищей, готовы «положить душу свою за други своя», как сказано в Священном Писании». Не удзел праваслаўнага верніка ў ваенным канфлікце ва Украіне (вуснамі М.Зайдлер) «когда веру вера Православная и Отечество в опастности» называецца грахом.

«Я считаю … грехом сложить руки и сказать: «Ну, я верующий, пацифист, я не могу брать в руки оружие». Далей «ополченцаў» і сябе асабіста яна ставіць у адзін шэрагам з Александрам Неўскім і Сергіем Радонежскім», - расказвае жыхар Віцебска Аляксандр Галавань.

Актывіст «Маладой Беларусі» задаецца пытаннем, ці не падпадаюць дадзеныя заклікі і «артыкулы» да артыкулу 123 Крымінальга Кодэксу РБ. «Прапаганда вайны».

Дарэчы, адметна, што галоўным рэдактарам газеты «Наше православіе» з’яўляецца актывіст рускага руху Андрэй Герашчанка. Раней ён працаваў начальнікам аддзела па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска.

У сваіх шматлікіх матэрыялах ён адмаўляў існаванне беларускай нацыі і дзяржавы. Праз некаторы час яго звольнілі з чыноўніцкай пасады.

Летась падчас звароту да народа і парламента Аляксандр Лукашэнка згадаў аднаго дзеяча з Віцебска, відавочна маючы на ўвазе Андрэя Герашчанку. Лукашэнка выказаў здзіўленне, што яго дагэтуль не выкінулі з Беларусі. «Да такіх людзей трэба ставіцца як да дыверсантаў», - сказаў Лукашэнка.

Як бачым, у Віцебскай епархіі да такіх рэкамендацый зусім не прыслухаліся, а наадварот прызначылі Герашчанку на кіроўную пасаду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?