Мюнхенская «Баварыя» разграміла на сваім полі ў матчы 1/4 фіналу партугальскі «Порту» з лікам 6:1 і выйшла ў паўфінал турніру.

Першы матч тыдзень таму выйгралі партугальцы з лікам 3:1.

«Баварыя» сёння пяць галоў правяла ў першым тайме (двойчы вызначыўся Роберт Левандоўскі, па аднаму мячу забілі Алькантара, Дж. Баатэнг, Мюлер). У другім тайме каманды забілі па мячу: на мяч Джэксана Марцінеса («Порту») адказаў Хабі Алонса («Баварыя»). 

«Порту» быў супернікам БАТЭ ў сёлетнім групавым турніры, двойчы разграміўшы беларусаў — 6:0 і 3:0.

У другім матчы дня «Барселона» на сваім полі перамагла ПСЖ з лікам 2:0 (Неймар, 14, 24, першы матч — 3:1) і таксама выйшла ў паўфінал турніру.

Заўтра, у сераду, згуляюць мадрыдскія «Рэал» і «Атлетыка» (першы матч — 0:0) і «Манака» — «Ювентус» (першы матч — 0:1).

У пятніцу пройдзе лёсаванне паўфіналаў, самі паядынкі пройдуць 5-6 і 12-13 мая.

Фінал Лігі чэмпіёнаў будзе згуляны 6 чэрвеня ў Берліне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?