Прэзідэнт Сербіі мог загінуць праз неймавернае раздзяўбайства пілота. Калаж telegraf.rs.

Прэзідэнт Сербіі мог загінуць праз неймавернае раздзяўбайства пілота. Калаж telegraf.rs.

Другі пілот самалёта прэзідэнта Сербіі Таміслава Нікаліча ледзь не разбіў лайнер падчас палёту. Да аварыйнай сітуацыі прывяла крайняя неасцярожнасць.

Падчас палёту лётчык… праліў каву на прыборную дошку. Прычым гэта здарылася ў момант, калі лайнер трапіў у зону турбулентнасці. Пілот кінуўся выціраць прыборную дошку сурвэткай і выпадкова адключыў адзін з тумблераў, у выніку чаго прэзідэнцкі самалёт пачаў хутка губляць вышыню. Камандзіру экіпажа удалося вярнуць лайнеру кіраванасць і пасадзіць яго ў сталіцы Сербіі Бялградзе.

Інцыдэнт адбыўся 17 красавіка, калі Таміслаў Нікаліч кіраваўся з візітам у Ватыкан. 

Пракаментаваў аварыйную сітуацыю і дарадца кіраўніка Сербіі Станіслаў Пак. Ён паведаміў, што самалёт каменем падаў уніз. «Мы будзем адзначаць гэты дзень як другія народзіны», — сказаў ён.

Другога пілота, вінаватага ў аварыйнай сітуацыі, адхілілі ад работы, пішуць сербскія СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0