У рамках святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Ліберальна-дэмакратычная партыя пачынае акцыю «Стужка Перамогі».

З 22 красавіка ў цэнтральным офісе партыі кожны ахвотны можа атрымаць чырвона-зялёную альбо георгіеўскую стужку, з 25 красавіка стужачкі можна будзе атрымаць у любым рэгіянальным партыйным офісе, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ЛДП.

Партыя плануе распаўсюдзіць да 9 мая не менш за 100 тысяч чырвона-зялёных і столькі ж — георгіеўскіх стужак.

У ЛДП перакананыя, што свята Перамогі «заўсёды будзе адным з самых важных для ўсіх пакаленняў нашай краіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0