Прэзентацыя тызера «Зорныя войны: Выгнанец». Фота: The Verge

Прэзентацыя тызера «Зорныя войны: Выгнанец». Фота: The Verge

Разам з трыма новымі эпізодамі «Зорных войн» здымаецца і спін-оф/прыквэл «Зорныя войны: Выгнанец» (Star Wars: Rogue One). Некаторыя дэталі фільму былі раскрытыя на канвенце Star Wars Celebration, перадае The Verge.

Рэжысёр «Гадзілы» і «Монстраў» Гарэт Эдвардс пачне здымаць «Выгнанца» ўжо гэтым летам.

На канвенце быў паказаны кароткі ролік, у якім у небе над джунглямі бачная Зорка Смерці, а закадравы голас кажа: «Рыцары-джэдаі былі вартаўнікамі міру і прыхільнікамі справядлівасці ў Старой Рэспубліцы, але затым прыйшоў час Імперыі».

Па словах Эдвардса, дзеянне фільма разгарнецца ў часы паміж трэцім і чацвертым эпізодамі «Зорных войн». «Выгнанец» не будзе прысвечаны Сіле і джэдаям. Як кажа рэжысёр, ён пакажа «групу індывідаў, якія не маюць магічных сіл, але мусяц неяк вярнуць галактыцы надзею». Гаворка ідзе аб паўстанцах, якія аб’ядналася з мэтай скрасці планы распрацоўкі Зоркі смерці — магутнай зброі Імператара. Адсутнасць джэдаяў, сцвярджае ён, «вісіць над фільмам дамоклавым мячом» — людзям не дапамогуць звышнатральныя сілы, прыйдзецца ратаваць свет самім.

Адзіная пацверджаная роля ў фільме — Фелісіці Джонс, якая стане адной з ўдзельніц групы паўстанцаў.

«Зорныя войны: Выгнанец» выйдзе на экраны ў снежні 2016 года. За год да таго выйдзе сёмы эпізод — «Сіла прабуджаецца». Пакуль безназоўны восьмы эпізод запланаваны на 2017 год, дзявяты — на 2019-ы.

Глядзіце таксама:

Новы трэйлер «Зорных войн»: джэдай Лея і сівы Хан Сола

25 фактаў пра новыя «Зорныя войны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?